ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кніг серыі “Бібліятэка СПБ”
Дзіцячы пакой запрашае

З кагорты беларускіх крытыкаў

З кагорты беларускіх крытыкаў
Іншыя навіны

З 18 жніўня па 20 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З кагорты беларускіх крытыкаў”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца, крытыка Янкі Казекі (1915–2000).


Сярод імён даследчыкаў беларускай літаратуры XX ст. імя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) Янкі Казекі (Казекі Івана Дарафеевіча) займае бачнае месца, якое вызначылі яго глыбокія аналітычныя даследаванні жанру беларускай байкі ад яе вытокаў да сучаснасці, а таксама баечнай і драматургічнай творчасці К. Крапівы, Я. Коласа, Я. Купалы, якія атрымалі ўсебаковае раскрыццё ў кнігах крытычных нарысаў “Беларуская байка” (1960), “Няходжанай дарогай” (1975), “Кондрат Крапива” (1965, 1967).

Янка Казека ўвайшоў у гісторыю беларускага літаратуразнаўства таксама як даследчык творчасці Я. Коласа, К. Чорнага, З. Бядулі, П. Пестрака, П. Броўкі, А. Куляшова і інш. Ім прысвечаны раздзелы, артыкулы, эсэ ў аўтарскіх зборніках “З невычэрпных крыніц” (1958), “Натхненне і майстэрства” (1963), “Голас часу” (1975), “Падарожжа ў маладосць” (1984), а таксама асобныя кнігі – “Кузьма Чорны” (1980) і інш.

Характэрныя для аналітыка гістарызм, глыбокі аналіз спецыфікі літаратурных плыняў і з’яў, выяўленне адметных рыс творчасці пісьменніка робіць яго літаратуразнаўчыя працы цікавымі сучаснаму даследчыку і чытачу.

На выстаўцы прадстаўлены як аўтарскія выданні Я. Казекі, так і тыя, у падрыхтоўцы якіх ён прымаў удзел як рэдактар, член рэдакцыйнага савета, аўтар прадмоў і пасляслоўяў, складальнік. У ліку іх кнігі аўтабіяграфій беларускіх пісьменнікаў “Пяцьдзесят чатыры дарогі” (1963), “Вытокі песні” (1973), “Пра час і пра сябе” (1966), энцыклапедычны даведнік “Менск” (1980) і інш.

Дапаўняюць падборку перыядычныя выданні – часопісы “Беларусь”, “Народная асвета”, “Нёман”, “Полымя рэвалюцыі” (“Полымя”). У іх разам са шматлікімі артыкуламі прадстаўлены першыя часопісныя публікацыі Я. Казекі – апавяданне “Настаўніца” (“Полымя рэвалюцыі”, 1936, № 2) і літаратуразнаўчы артыкул “Аповесць Змітрака Бядулі «Салавей»” (“Полымя рэвалюцыі”, 1939, № 2).

У асобную групу матэрыялаў увайшла даведачна-энцыклапедычная літаратура, у якой адлюстравана біяграфічная інфармацыя пра Я. Казеку.

Усяго на юбілейнай выстаўцы дэманструецца звыш 50 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам