ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё праекта “Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць”
Збіральнік вечнасці

Прэзентацыя факсіміле Баркалабаўскага летапісу

Прэзентацыя факсіміле Баркалабаўскага летапісу
Іншыя навіны

17 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання ўнікальнага помніка беларускага летапісання – знакамітага Баркалабаўскага летапісу.


Выданне факсіміле летапісу ў поўным аб’ёме, у якім ён захаваўся да нашага часу, адбылося на Беларусі ўпершыню і стала магчымай дзякуючы намаганням і плённай працы прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнай акадэміі навук, выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Факсімільнае выданне ўяўляе сабой камплект з дзвюх кніг, якія ўключаюць факсімільна ўзноўлены ўнікальны беларускі летапіс, транслітэраваны тэкст рукапіснага помніка і матэрыялы яго гісторыка-культурнага даследавання. Факсіміле дазволіла максімальна аўтэнтычна ўзнавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, вярнуць яго ў культурную прастору Беларусі.

Як расказала пад час прэзентацыі галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Ларыса Языковіч, ідэя праекта ўзнікла яшчэ летась, а працавалі над яго рэалізацыяй з красавіка па чэрвень, таму што мусілі забяспечыць выданне факсіміле да Дня беларускага пісьменства, што святкавалі ў Быхаве ў верасні. (Неабходна ўзгадаць, што Баркалабаўскі летапіс ўвекавечылі помнікам пад час святкаванняў.)

У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, атрымаўшы з рук Ларысы Языковіч экзэмпляр факсіміле летапісу для бібліятэкі, падкрэсліў, што ў Беларусі выдаецца многа вартых кніг, частка з іх у якасці падарункаў пачэсным гасцям краіны пакідае яе межы, але трэба клапаціцца пра тое, каб іх экзэмпляры былі захаваны ў буйных бібліятэках краіны, “каб праз сто ці нават пяцьсот гадоў (як мы звяртаемся да спадчыны Францыска Скарыны) хто-небудзь меў магчымасць узяць у рукі кнігу нашага часу і судзіць пра нашу эпоху”.

Баркалабаўскі летапіс з’яўляецца каштоўным помнікам беларускай культуры, адным з найбольш поўных і насычаных звесткамі летапісных зводаў, што распавядаюць пра мінулае нашага краю і беларускага народа. Яго факсімільнае выданне будзе карысным для даследчыкаў айчыннай гісторыі, кніжнай культуры, беларускай мовы, рэлігіі, а таксама для тых, хто цікавіцца беларускай кніжнай спадчынай.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

   

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам