ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Прэзентацыя факсіміле Баркалабаўскага летапісу

Адкрыццё праекта “Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць”

Адкрыццё праекта “Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць”
Іншыя навіны

22 кастрычніка а 17-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкага праекта “Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць”.


Праект арганізаваны Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да Дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (24 кастрычніка) і складаецца з фота- і кніжнай выставак “ААН для міру і дабрабыту народаў”.

У дакументах, экспануемых на кніжнай выстаўцы, раскрываецца шматгранная дзейнасць ААН ва ўсім свеце, а ў асобным раздзеле прадстаўлена літаратура, якая асвятляе розныя аспекты супрацоўніцтва Беларусі з гэтай міжнароднай арганізацыяй. Экспазіцыя змяшчае звыш 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Фотаэкспазіцыя, у сваю чаргу, уяўляе сабой два тэматычныя раздзелы. Першы з іх прысвечаны гісторыі ААН і той ролі, якую выконвала Беларусь пры яе стварэнні. Другі адлюстроўвае дзейнасць арганізацый сістэмы ААН у рамках дасягнення Мэтаў у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 34 , 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам