ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Лясная палянка” з лісця і кветак
Семінар-трэнінг для спецыялістаў публічных бібліятэк

Прэзентацыя альбома партрэтаў Радзівілаў XVIII–XIX стагоддзяў

Прэзентацыя альбома партрэтаў Радзівілаў XVIII–XIX стагоддзяў
Іншыя навіны

19 лістапада ў галерэі “Лабірынт” адбылася прэзентацыя выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”.


Мерапрыемства было арганізавана выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У мэтах адраджэння мастацка-маральных традыцый, памнажэння нацыянальна-культурнага здабытку нашай краіны выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла кнігу “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”.

Выданне прадстаўніцкага класа ўключае ў сябе 165 старонак факсімільных чорна-белых партрэтных гравюр і малюнкаў з гістарычнымі каментарыямі. Матэрыялы для выдання перадалі замежныя партнёры – сям’я князёў Радзівілаў, Каралеўскі замак Варшавы, нацыянальныя музеі Кракава, Нацыянальны мастацкі музей Літвы. Арыгінал альбома, напісаны на латыні, захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Гэта ўнікальнае выданне, адзінае з дзевяці вядомых падобнага роду.

На прэзентацыі выступілі першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, прадстаўнікі роду Радзівілаў – князі Мацей і Мікалай Канстанцін II, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Таццяна Бялова, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ГУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»” Галіна Кандрацьева, аўтар-даследчык выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”, кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Бажэнава. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, дыпламатычнага корпуса, бібліятэк, музеяў, архіваў Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Таццяна Бялова перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экзэмпляр альбома “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам