21 лістапада ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.
Пад час творчай сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі аплікацыю “Лясная палянка” з восеньскага лісця і кветак. Мерапрыемства суправаджалі пазнавальныя гутаркі аб лясных жывёлах.
Маленькія ўдзельнікі навучыліся працаваць з новым відам матэрыялу для аплікацыі – засушанымі кветкамі і лісцем. У выніку атрымаліся цікавыя і незвычайныя кампазіцыі.
Сяброўскія зносіны спрыялі стварэнню добрага настрою.
Творчы працэс дапоўнілі і разнастаілі рухавыя гульні і прагляд мультфільма.