ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя альбома партрэтаў Радзівілаў XVIII–XIX стагоддзяў
Прыманне сябе: як паводзіць сябе з навакольным светам?

Семінар-трэнінг для спецыялістаў публічных бібліятэк

Семінар-трэнінг для спецыялістаў публічных бібліятэк
Іншыя навіны

15–19 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся рэспубліканскі семінар-трэнінг для спецыялістаў публічных бібліятэк.


Мерапрыемства было арганізавана бібліятэкай сумесна з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і НВФ “ІНЕАК”.

Семінар-трэнінг быў прысвечаны пытанням фарміравання бібліяграфічных запісаў у машыначытальным фармаце BELMARC і рабоце ў новай версіі праграмнага забеспячэння Alis-Web. У склад аўдыторыі ўваходзілі 39 бібліятэкараў-бібліёграфаў аддзелаў камплектавання і апрацоўкі раённых і гарадскіх рэгіянальных бібліятэчных сетак. На семінары таксама прысутнічалі прадстаўнікі Гродзенскай, Гомельскай, Віцебскай абласных бібліятэк і бібліятэкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У ходзе семінара для ўдзельнікаў былі прачытаны лекцыі і арганізаваны трэнінгі. Семінар закончыўся залікам і ўручэннем пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам