ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інтэрнэт-аплата і QR-коды – наведаць бібліятэку стала яшчэ прасцей
З інфармацыйнай гавані віртуальнай чытальнай залы НББ – у віртуальнае падарожжа па Віцебшчыне

Працягваем святкаваць юбілеі буквароў

Працягваем святкаваць юбілеі буквароў
Іншыя навіны

11 студзеня ў бібліятэцы адбыліся заняткі “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дом, дзе жывуць кнігі” ў рамках праекта “У госці да кніг” для 1 “А” класа мінскай сярэдняй школы № 137 імя П.М. Машэрава.

На занятках дзеці пазнаёміліся з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаліся, як арганізавана ў ёй кніжнае жыццё. Маленькія госці ўбачылі чытальныя залы, галерэі і музей кнігі.

Асаблівая ўвага была нададзена тэме буквароў. Першая ў свеце кніга пад назвай “Буквар” была створана і надрукавана беларусамі ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе. Летась адбылося шырокае святкаванне 400-годдзя беларускага “Буквара”.

2019 год таксама юбілейны для навучальных кніг, якія адыгралі важную ролю ў гісторыі асветы ўсходнеславянскіх народаў:

  • 445 гадоў таму была выдадзена “Азбука” Івана Фёдарава, украінскага, беларускага і рускага кнігадрукара і асветніка;
  • 340 гадоў таму быў выдадзены “Буквар” Сімяона Полацкага, які шмат зрабіў для пашырэння асветы ў Беларусі і Расіі;
  • 100 гадоў беларускай граматыцы “Зорка”, падрыхтаванай беларускім педагогам Аляксандрай Смоліч;
  • 50 гадоў “Буквару” Анатоля Клышкі, які дзякуючы вялікім творчым намаганням выпрацаваў сваю асабістую методыку навучання чытанню і пісьму, што дае магчымасць гаварыць пра пачэснае месца “Буквара” ў сусветнай букварыстыцы.

Дзеткам пашанцавала, таму што да заняткаў далучыўся кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша, які цікава распавёў пра гісторыю буквароў.

Заняткі былі арганізаваны па ініцыятыве Наталлі Аляксандраўны Амяльянік, настаўніцы пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, уладальніцы прэміі Мінгарвыканкама 2010 года ў намінацыі “Эфектыўны менеджмент – асноўны рэсурс павышэння якасці адукацыі”, пераможцы раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі” 2017 года ў намінацыі “Пачатак пачаткаў”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам