ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стварэнне і развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак
Працягваем святкаваць юбілеі буквароў

Інтэрнэт-аплата і QR-коды – наведаць бібліятэку стала яшчэ прасцей

Інтэрнэт-аплата і QR-коды – наведаць бібліятэку стала яшчэ прасцей
Іншыя навіны

Білеты на экскурсіі, выстаўкі, аглядную пляцоўку і ранішнікі ў бібліятэцы цяпер можна аплаціць праз інтэрнэт. Дастаткова зайсці на афіцыйны сайт “алмаза ведаў” – nlb.by і клікнуць на кнопку “Купіць білеты анлайн” на галоўнай старонцы партала.

Тэхналогія даступна ўладальнікам банкаўскіх карт міжнародных плацежных сістэм Master Card або VISA.

Таксама для зручнасці наведвальнікаў бібліятэкі побач з месцамі аказання паслуг размешчаны QR-коды, якія дапамогуць аператыўна аплаціць наведванне выставачнага комплексу і агляднай пляцоўкі.

Будзем рады бачыць вас!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37, 293 28 81.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам