ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Працягваем святкаваць юбілеі буквароў
Прадстаўляем новае электроннае выданне бібліятэкі

З інфармацыйнай гавані віртуальнай чытальнай залы НББ – у віртуальнае падарожжа па Віцебшчыне

З інфармацыйнай гавані віртуальнай чытальнай залы НББ – у віртуальнае падарожжа па Віцебшчыне
Іншыя навіны

У рамках Года малой радзімы віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае ў чарговае займальнае падарожжа. На гэты раз яно прысвечана Віцебскай вобласці.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.
Рыгор Барадулін.

Ажыццявіць падарожжа дапаможа карпаратыўная база даных бібліятэкараў Віцебшчыны “Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць”.

Маршруты віртуальнага падарожжа праходзяць па 21 раёну вобласці. Падчас вандроўкі суайчыннікі і замежныя госці атрымаюць інфармацыю пра гісторыю, прыродныя рэсурсы, эканоміку і іншыя напрамкі жыццядзейнасці краю.

Падарожнікаў у гістарычнае мінулае прывабяць легенды і паданні аб краі, помнікі гісторыі і культавай архітэктуры, багаты тапанімічны арсенал інфармацыйнага рэсурсу. Адукацыйная прастора вобласці прадстаўлена своеасаблівымі інфармацыйнымі партрэтамі ўстаноў адукацыі. Гасцінна адкрыюць віртуальныя дзверы перад сваімі патэнцыяльнымі наведвальнікамі турыстычныя аб'екты, базы адпачынку, пансіянаты і санаторыі. Яркімі падзеямі і дасягненнямі запомніцца культурнае і спартыўнае жыццё краю. Рэсурс дазваляе “з першых рук” пазнаёміцца ​​з кантэнтам мясцовых друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

Інфармацыя пра вядомых ураджэнцаў Віцебшчыны – асабліва каштоўная частка базы даных. Сярод знакамітых людзей краю – лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, дзяржаўныя дзеячы, сусветна вядомыя вучоныя і вынаходнікі, мастакі і майстры мастацкага слова Беларусі, а таксама людзі, якія ўпісалі сваё імя ў гісторыю самых маленькіх населеных пунктаў Прыдзвінскай зямлі.

Усе аб'екты віртуальнага інфармацыйнага падарожжа па Віцебшчыне паўстаюць праз прызму фактаграфічнай, бібліяграфічнай і паўнатэкставай інфармацыі.

У арсенале навігацыйных сродкаў базы даных – віртуальная карта вобласці, кожны раён на якой з'яўляецца кропкай доступу да інфармацыі пра яго. Дапамогуць у інфармацыйным падарожжы і гіперспасылкі паміж структурнымі часткамі рэсурсу і ў канцы даведачных артыкулаў.

Інфармацыйнае падарожжа па Віцебскай вобласці будзе незабыўным.

Віртуальная чытальная зала і далей будзе знаёміць вас з цікавымі краязнаўчымі праектамі рэгіянальных бібліятэк і іншых устаноў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам