Скарыстайцеся віртуальнымі сэрвісамі бібліятэкі.
Анлайн-паслуга ўключае поўны цыкл – ад афармлення заказу да атрымання справаздачы па электроннай пошце. Аплата – любым зручным для вас спосабам.
Цяпер не толькі ў бібліятэцы, але і ў Інтэрнэце:
- праверка тэкстаў на наяўнасць запазычанняў з атрыманнем справаздачы (без экспертнай ацэнкі) ад спецыялізаваных інфармацыйных сістэм;
- складанне спіса літаратуры па тэме ў адпаведнасці з зададзенымі вамі параметрамі;
- рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай работы згодна з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь;
- электронная дастаўка дакументаў;
- вызначэнне публікацыйнай актыўнасці аўтара / арганізацыі;
- індэксаванне дакументаў.
Хуткі доступ – з галоўнай старонкі інтэрнэт-партала (раздзел “Топ-паслугі”).