ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія да Міжнароднага дня абароны дзяцей
Прапануем паслугі нашага інтэрнэт-магазіна

Ад тэорыі – да практыкі: адбыўся V Форум бібліятэкараў Беларусі

Ад тэорыі – да практыкі: адбыўся V Форум бібліятэкараў Беларусі
Іншыя навіны

31 мая ў рамках V Форуму бібліятэкараў Беларусі ў шэрагу сталічных бібліятэк прайшлі майстар-класы, а на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Жодзіна – выязное пасяджэнне “Інавацыйныя формы работы публічнай бібліятэкі”.

Шэсць мінскіх бібліятэк падрыхтавалі для ўдзельнікаў форуму розныя майстар-класы, падчас якіх падзяліліся вопытам правядзення сацыякультурных мерапрыемстваў для дзяцей, студэнтаў, пажылых людзей, раскрылі сакрэты прыцягнення валанцёраў да рэалізацыі бібліятэчных праектаў, а таксама прадэманстравалі інавацыйныя падыходы да арганізацыі чытацкай прасторы.

Загадчыца сектара кніжных выставак аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ірына Васількавіч падзялілася з удзельнікамі форуму вопытам арганізацыі выставачнай дзейнасці ў бібліятэцы.

У Навуковай бібліятэцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшоў майстар-клас “Бібліятэчны каворкінг: ад ідэі да работы над памылкамі. Вопыт Навуковай бібліятэкі БНТУ”, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – “Валанцёры і бібліятэка: вопыт арганізацыі бясплатных курсаў вывучэння замежных моў”, а ў Бібліятэцы № 7 імя Я. Коласа – “Арганізацыя аматарскіх аб’яднанняў пры бібліятэках”.

Калегі з Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі падчас майстар-класа распавялі прысутным, як арганізаваць работу з дзецьмі, каб прыцягнуць іх увагу і выклікаць жывую цікавасць у маленькіх чытачоў. А вось як працаваць са студэнцкай аўдыторыяй і аптымальна арганізаваць прастору бібліятэкі ВНУ, можна было даведацца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Удзельнікі форуму таксама наведалі Цэнтральную гарадскую бібліятэку г. Жодзіна, дзе пазнаёміліся з інавацыйнымі формамі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Прыемным працягам працоўнага дня стала знаёмства з выдатнымі мясцінамі горада і экскурсія на адно з вядучых рэспубліканскіх прадпрыемстваў – ААТ “БелАЗ”.

Сёння, 1 чэрвеня, адбылося выніковае пасяджэнне і закрыццё V Форуму бібліятэкараў Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі вынікі двухдзённай плённай працы і намецілі новыя напрамкі ў пытаннях арганізацыі карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі.

Чытайце таксама аб адкрыцці і першым дні работы V Форуму бібліятэкараў Беларусі.
Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам