ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Васковыя таблічкі” сабралі юных кнігалюбаў
Творчыя заняткі “Навука вакол нас”

“Прагулкі скрозь стагоддзі” паспяхова стартавалі

“Прагулкі скрозь стагоддзі” паспяхова стартавалі
Іншыя навіны

29 студзеня ў бібліятэцы адбыўся першы канцэрт-лекцыя з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі”, прысвечанага гісторыі развіцця класічнай музыкі.

Цыкл адкрыўся канцэртам “Гармонія эпохі барока”. У выкананні ўдзельнікаў музычнага салона “Свет класічнай музыкі”, музыкантаў-аматараў Маргарыты Рукевіч, Марыі Бандарэнка, Алены Васінай, Сяргея Кузьменкі, Алега Стрэльчанкі і Андрэя Суміча прагучалі сачыненні выбітных кампазітараў ХVII – першай паловы ХVIII стагоддзя ў перакладанні для фартэпіяна. Слухачы пазнаёміліся з музыкай Ж.-Б. Люлі і Д. Скарлаці, атрымалі асалоду ад несмяротных харальных прэлюдый і “Італьянскага канцэрта” І.С. Баха, знакамітай “Пасакаліі” Г.Ф. Гендэля і іншых твораў.

Выкананне музыкі перамяжоўвалася інфарматыўным і займальным расповедам Маргарыты Рукевіч, вядучай канцэрта. Яна прадставіла маляўнічую слайд-прэзентацыю і мноства цікавых фактаў пра жыццё кампазітараў эпохі барока, пра культуру гэтага перыяду, жывапіс, перавагі ў модзе і касцюме. Гэта дазволіла слухачам яшчэ больш пагрузіцца ў часы Баха і Гендэля і ўявіць сябе іх сучаснікамі.

Канцэрт атрымаўся вельмі душэўным і пазнавальным, а яго дапаўненнем стала кніжная выстава пра музыку і кампазітараў эпохі барока з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

26 лютага а 15-й гадзіне прыхільнікаў класічнай музыкі чакае наступны канцэрт з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі”, прысвечаны “Свяшчэннай трыядзе класіцызму” і шэдэўрам І. Гайдна, В.А. Моцарта і Л. ван Бетховена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

22 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам