29 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Навука вакол нас”, прысвечаныя Дню беларускай навукі.
Маленькія даследчыкі здзейснілі падарожжа ў свет навукі і новых адкрыццяў, стаўшы ўдзельнікамі займальных вопытаў і эксперыментаў.
На занятках дзеці навучыліся акуратна разрываць паперу на кавалачкі і наклейваць іх на контур малюнка. У выніку зладжаных дзеянняў атрымалася прыгожая дэкаратыўная аплікацыя – паветраны шар, які ляціць у блакітным небе.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.