ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем на літаратурную сустрэчу з пісьменніцай Ганнай Севярынец
Выязныя экскурсіі ў лагеры “Зорны”

Прафесійная стажыроўка ў Польшчы

Прафесійная стажыроўка ў Польшчы
Іншыя навіны

Дзякуючы падтрымцы праекта MOST загадчыца сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Сапега прайшла стажыроўку ў Польшчы.

Праект MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў) – праект Еўрапейскага саюза, накіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і ЕС з мэтай абмену перадавым вопытам.

Асноўнымі арганізацыямі для стажыроўкі сталі Інстытут усходняга славяназнаўства Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне, Інстытут кнігі ў Кракаве, Інстытут кнігі і чытання Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве.

Таццяна Сапега прыняла ўдзел у рабоце XXI Міжнароднай славянскай канферэнцыі “Польска-ўсходнеславянскія моўныя, літаратурныя і культурныя кантакты”, арганізаванай Інстытутам усходняга славяназнаўства Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта. У рамках канферэнцыі яна выступіла з дакладам “Выданні з друкарні горада Каліш у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Польска-беларускія кантакты ў кнігах”. У Інстытуце кнігі ў Кракаве і Інстытуце кнігі і чытання Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве Таццяна Андрэеўна набыла вопыт работы і ўсталявала прафесійныя кантакты.

З мэтай азнаямлення з навуковай і асветніцкай дзейнасцю Таццяна наведала ў Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта, Бібліятэку Чартарыйскіх, Навуковую бібліятэку Польскай акадэміі мастацтваў і Польскай акадэміі навук у Кракаве, Нацыянальную бібліятэку ў Варшаве, Бібліятэку Варшаўскага ўніверсітэта і інш. Для азнаямлення з інавацыйнымі методыкамі стварэння музейных экспазіцый і працы з музейнымі наведвальнікамі Таццяна Андрэеўна была ў Нацыянальным музеі ў Кракаве, музеі Ягелонскага ўніверсітэта, Доме Яна Матэйкі, Музеі імя графа Эмерыка Утэн-Чапскага, Музеі гісторыі польскіх яўрэяў, Музеі Фрэдэрыка Шапена і інш.

У рамках стажыроўкі факсімільнае выданне “Буквар”, выпушчанае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 400-годдзя першага “Буквара”, было перададзена ў фонды Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне, Нацыянальнага музея ў Кракаве, Бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта і Музея арт-кнігі ў Лодзі.

Дзякуючы стажыроўцы, якая прайшла з 25 чэрвеня па 22 ліпеня 2019 года, былі набыты новы вопыт і веды; наладжана супрацоўніцтва з замежнымі калегамі; адбыліся перамовы з польскімі партнёрамі па арганізацыі сумесных праектаў; азнаямленне з інавацыямі, прадуктамі, перадавымі тэхналогіямі ў бібліятэчна-музейнай сферы; а таксама ў польскіх арганізацыях былі прадстаўлены дасягненні і вынікі работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадстаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам