ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Не сучаснаму рабству
Прафесійная стажыроўка ў Польшчы

Запрашаем на літаратурную сустрэчу з пісьменніцай Ганнай Севярынец

Запрашаем на літаратурную сустрэчу з пісьменніцай Ганнай Севярынец
Іншыя навіны

З нагоды 30-годдзя Таварыства беларускай мовы ладзіць шэраг мерапрыемстваў. 24 ліпеня тут адбудзецца літаратурная сустрэча з вядомай пісьменніцай, педагогам Ганнай Севярынец.

Падчас сустрэчы таксама пройдзе прэзентацыя дзвюх яе кніг: "Вакол Пятра Глебкі" і "Гасцініца "Бельгія". Ахвотныя змогуць набыць асобнік з аўтарскім подпісам і распытаць пісьменніцу пра творчы працэс.

Чакаем у сераду, 24 ліпеня, у 18:00 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Крыніца: сайт Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Чытайце таксама інтэрв'ю з Ганнай Севярынец:

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам