22 і 23 ліпеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зорны”, размешчаным у сасновым бары Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, адбыліся выязныя экскурсіі з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.
Дзеці ў інтэрактыўнай форме пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі, даведаліся пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, віртуальна зазірнулі ў куткі нашай краіны, звязаныя з жыццём пісьменніка.
З велізарнай цікавасцю дзяўчаткі і хлопчыкі паглядзелі анімацыйны фільм “Аповесць мінулых гадоў” пра паходжання гербаў Мінска і Рагачова, прынялі актыўны ўдзел у выкананні творчых заданняў, адказалі на ўсе пытанні віктарыны і пазнаёміліся з кніжным аглядам твораў Уладзіміра Караткевіча з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.
Замовіць выязную віртуальную экскурсію з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра і Уладзіміра Караткевіча можна па тэлефонах: (8 017) 293 28 53, 293 29 66.
Запрашаем аздараўленчыя лагеры да супрацоўніцтва!
Матэрыял прадстаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.