Нацыянальная бібліятэка Беларусі вырашыла пацвердзіць адно вядомае выказванне – і абвергнуць іншае.
Усё цячэ, усё мяняецца.
Вядома, у кожнага зараз ёсць процьма пластыкавых картак: банкаўскіх, дысконтных і нават такіх, з дапамогай якіх адкрываюць дзверы. Мы паклапаціліся пра тое, каб сярод іх адразу вылучаўся чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Цяпер замест знаёмага ўсім жоўтага фону з зялёным лагатыпам на ім з'явілася прыгожая выява “алмаза ведаў”. Нязменнай засталася важная інфармацыя: адрас інтэрнэт-партала і самой установы, а таксама тэлефон для даведак.
Усё даражэе.
Вядома, за ўсё ў гэтым свеце прыходзіцца плаціць. Але мы заўсёды думаем аб нашых чытачах і хочам, каб літаратура была даступная кожнаму. Менавіта таму кошт чытацкага білета Нацыянальнай бібліятэкі складае ўсяго 2 рублі 4 капейкі.
Прыходзьце да нас, афармляйце абноўлены чытацкі білет – і ў вас з'явіцца магчымасць не толькі атрымаць доступ да багатых фондаў бібліятэкі, але і наведваць вельмі цікавыя і разнапланавыя мерапрыемствы бібліятэкі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.