22 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца культурна-асветніцкая акцыя “Позірк аўтара. Праз лінію часу”, прымеркаваная да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права (23 красавіка).
Выконваючы сваю асветніцкую місію, аддаючы даніну павагі аўтарам, заклікаючы цаніць іх незаменны ўклад у сацыяльны і культурны прагрэс, Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць культурна-асветніцкую акцыю ў дзень, прысвечаны свету чытання і пісьменніцкай творчасці.
У рамках правядзення акцыі плануецца падпісанне дагавораў аб перадачы аўтарамі праў на прадстаўленне іх твораў у базе даных “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.
У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ЮНЕСКА, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай маёмасці, прадстаўнікі навуковага грамадства і творчых саюзаў, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк рознай падведамаснай падначаленасці.
Тэлефон для даведак: 293-27-67.
Е-mail: pr@nlb.by