ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Позірк аўтара. Праз лінію часу
Знаёмцеся: медыябібліятэка

Свет за акном

Свет за акном
Іншыя навіны

21 красавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дабрачыннага мастацкага праекта “Свет за акном”.


Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў.

Галоўная ідэя дабрачыннай мастацкай выстаўкі ў тым, што абмежаваныя магчымасці фізічнага і псіхічнага характару не з’яўляюцца перашкодай для неабмежаванага выражэння сябе ў творчасці. Варта толькі грамадскасці не цурацца такіх праблем, не адварочвацца ад суграмадзян з абмежаванымі магчымасцямі, а ствараць такія ўмовы, пры якіх яны змогуць адчуваць сябе паўнавартаснымі асобамі і паспяхова рэалізоўваць свой творчы патэнцыял на карысць усім.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ 25 аўтараў.

У праекце возьмуць удзел Мінская абласная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху, рэабілітацыйная студыя “Палітра”, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, псіханеўралагічны інтэрнат № 2.

Выстаўка будзе доўжыцца да 20 мая.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам