ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
М.С. Напельбаум і гісторыя беларускай фатаграфіі
Дабрачынная акцыя

Першы з’езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы

Першы з’езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы
Іншыя навіны

4 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Першы з’езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.


Мэта мерапрыемства – далейшае пашырэнне і ўмацаванне беларуска-расійскіх літаратурных сувязей.

У рабоце з’езду прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, СМІ, творчых саюзаў, устаноў культуры, адукацыі і навукі, а таксама грамадскія дзеячы і дыпламаты.

Па выніках з’езду было выбрана кіраўніцтва новага творчага саюза і вызначаны кірункі яго работы. Сустаршынямі творчага аб’яднання абраны старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Ганічаў.

У рамках мерапрыемства Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізавала кніжную выстаўку «Супольнасць народаў – супольнасць літаратур», на якой былі прадстаўлены мастацкія, крытычныя і публіцыстычныя творы дэлегатаў з’езду. На старонках сваіх кніг пісьменнікі пакінулі памятныя запісы і аўтографы.

Для ўдзельнікаў з’езду была арганізавана экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, падчас якой госці азнаёміліся з яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным аснашчэннем і архітэктурна-будаўнічымі асаблівасцямі. У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтаў з фондаў бібліятэкі.

Прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі перадалі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рад выданняў.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам