ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”
Пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС

Перадача кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Перадача кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя Навіны

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася акцыя перадачы кніг Домам рускага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Федэральнае агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся кнігамі выдавецтва “Русский путь” і іншых шырокавядомых расійскіх выдавецтваў: мемуарнай літаратурай мысліцеляў і грамадскіх дзеячаў ХХ і ХХІ стст., даведачнымі і інфармацыйнымі выданнямі пра Маскву, працамі А. Салжаніцына, В. Аксёнава, Л. Уліцкай, Д. Рубінай і многіх іншых.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнік агенцтва “Россотрудничество” А.У. Фёдараў, саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь С.В. Бярэзны, загадчыца аддзела па развіцці і сувязях з грамадскасцю Дома рускага замежжа імя А. Салжаніцына І.А. Лапухіна.

Сваю музычную творчасць гасцям прадставіў супрацоўнік Дома рускага замежжа расійскі бард В. Леанідаў.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам