27 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Арменіі.
Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі актуальныя пытанні развіцця супрацоўніцтва: фарміраванне Мытнага саюза і адзінага эканамічнага асяроддзя ў рамках ЕўрАзЭС; рэалізацыя сумесных мер па пераадоленні вынікаў сусветнага фінансавага крызісу ў дзяржавах – членах ЕўрАзЭС; палажэнне аб асноўных прынцыпах, напрамках і формах узаемадзеяння па падтрымцы рэжыму знешніх межаў і інш.
Па выніках пасяджэння прэзідэнтамі Расіі, Беларусі і Казахстана былі падпісаны дакументы аб фарміраванні Мытнага саюза і прыняты рашэнні па ўвядзенні яго першых ключавых момантаў.