ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка ў аб’ектыве трэвел-шоу “Паехалі!”
Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр
Іншыя навіны

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Даведаліся, што пры манастыры дзейнічаюць больш за дваццаць розных майстэрняў – іканапісная, швейна-вышывальная, свячная, сталярная, слясарна-механічная, сценапісна-мазаічная і інш.

Манастыр займаецца духоўна-асветніцкай дзейнасцю, мае сваё выдавецтва. Пры ім адкрыта гасцініца і трапезная для паломнікаў і некалькі манастырскіх крам.

T_S-E.jpeg

У рамках экскурсіі наведалі:

  • Ніжні храм у гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца (асвечаны 10 снежня 1999 г.)
  • Верхні храм у гонар святой апякункі прападобнамучаніцы Лізаветы (асвечаны 2 студзеня 2005 г.)
  • Храм у гонар іконы Божай Маці “Дзяржаўная” (асвечаны 20 кастрычніка 2008 г.)
  • Царква ў гонар Царскіх страстацерпцаў (3 кастрычніка 2012 г.)
  • Храм у імя свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага (2 чэрвеня 2019 г.)

Экскурсія падарыла калектыву бібліятэкі незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам