ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выйшаў краязнаўчы зборнік НББ
Прэзентацыя выдавецкіх праектаў

Павучок

Павучок
Іншыя Навіны

14 лістапада ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі “Павучок”.


Пры дапамозе прыроднага матэрыялу (каштанаў, капялюшыкаў жалудоў, лісця дрэў) хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі яркія сюжэтныя кампазіцыі. Вясёлыя павучкі “пасяліліся” на ажурным павуцінні і жоўтых восеньскіх лісточках.

Пад час заняткаў дзеці дружна адгадвалі загадкі пра насякомых, гулялі ў рухавыя гульні. Юныя ўдзельнікі ўспомнілі шмат казак, адным з герояў якіх быў павучок, і з цікавасцю паглядзелі на вялікім экране мультфільм “Муха-цакатуха”.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам