ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентаваны выдавецкія праекты
Павучок

Выйшаў краязнаўчы зборнік НББ

Выйшаў краязнаўчы зборнік НББ
Іншыя навіны

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтаваны і выпушчаны зборнік “Бібліятэчнае краязнаўства: прастора вялікіх магчымасцей і перспектыў”.


Краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцей для праяўлення талентаў, любові да родных мясцін. Асабліва ў бібліятэчнай сферы дзякуючы яе інфармацыйнай насычанасці і адкрытасці. Кожнаму цывілізаванаму грамадству ўласцівы дбайныя адносіны да бібліятэк, таму што іх значэнне ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны ніякі іншы сацыяльны інстытут пераважыць не можа. Іх намаганнямі назапашваецца і захоўваецца дакументаваная інфармацыя, якая з’яўляецца вынікам жыццядзейнасці грамадства ў цэлым, а таксама асобных нацыянальных, геаграфічна-тэрытарыяльных сегментаў, і якая сведчыць аб узроўні яго інтэлектуальнага, творчага, вытворчага развіцця. Яна становіцца для даследчыка і выкладчыка, студэнта і навучэнца, кіраўніка і аматара крыніцай ідэй, навуковых фактаў, пабуджальным матывам у творчых пошуках.

Бібліятэчныя спецыялісты пры гэтым выступаюць не толькі надзейнымі праваднікамі і натхняльнікамі, дарадцамі і паплечнікамі, але і даследчыкамі, роўнымі, а часам і вышэйшымі па глыбіні і маштабнасці пошуку за самых руплівых навукоўцаў. Яны дапамагаюць упарадкаваць свет краязнаўчай інфармацыі, аналізуюць яго і дзеляцца вынікамі неабмежавана, бескарысліва і ўвесь час. Краязнаўства – гэта высакародная справа бібліятэк любога ўзроўню – ад нацыянальнай да самай маленькай сельскай. А дасягненні вымяраюцца не столькі маштабамі, колькі глыбінёй і паслядоўнасцю пошуку фактаў, арыгінальнасцю і грунтоўнасцю распрацовак.

У маі 2012 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства: тэрыторыя вялікіх магчымасцей і перспектыў”, прысвечаны развіццю бібліятэчнага краязнаўства. Ён стаў сапраўднай падзеяй у жыцці бібліятэчнай супольнасці нашай краіны. Па сутнасці ў Беларусі з канца 1990-х гг. на гэтым важнейшым кірунку работы сучасных бібліятэк не акцэнтавалася ўвага, на гэтай ніве плённа працавалі, але яна заставалася па-за межамі магістральных шляхоў развіцця айчынных бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, прыняцця цэнтралізаваных арганізацыйных і метадычных рашэнняў.

Семінар сабраў не толькі прадстаўнікоў буйнейшых бібліятэк нашай краіны, але і Польшчы, Расіі, Ізраіля. Выступленні мелі ў асноўным практыка-арыентаваны характар і адлюстроўвалі розныя кірункі бібліятэчнага краязнаўства: фарміраванне фондаў краязнаўчай літаратуры, стварэнне бібліяграфічных паказальнікаў, баз даных, сэнсавую апрацоўку краязнаўчай літаратуры і да т.п. Гэта была вельмі цікавая размова людзей, апантаных сваёй працай, ідэямі развіцця краязнаўчага руху і бібліятэчнага падзвіжніцтва.

Удзельнікамі семінара была выказана прапанова апублікаваць лепшыя даклады ў аднайменным зборніку. Таму большасць матэрыялаў выдання складаюць выступленні ўдзельнікаў. Але спектр краязнаўчай дзейнасці вельмі вялікі і для больш дэталёвага раскрыцця розных яго аспектаў было прынята рашэнне аб правядзенні дадатковага збору артыкулаў, метадычных распрацовак і да т.п. На запрашэнне адгукнуліся абласныя і раённыя бібліятэкі нашай краіны, а таксама Нацыянальная бібліятэка Польшчы, Расійская нацыянальная бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Карэлія, рэгіянальныя бібліятэкі Расійскай Федэрацыі. Асобую ўдзячнасць неабходна выказаць Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, якая спрыяла збору матэрыялаў у розных бібліятэках і даслала прадстаўленыя ў электронным выглядзе тэксты (Библиотечное краеведение: территория больших возможностей: материалы межрегион. науч.-практ. конференции (Архангельск, 9–12 октября 2012 г.) [Электронный ресурс] / Арханг. обл. науч. б-ка им. Н.А. Добролюбова; сост. Е. Тропичева; науч. редактор Н. Балацкая. – Архангельск: Архангельская областная научная библиотека им. Н.А. Добролюбова, 2012. – 1 эл. опт. диск (DVD)), частка з якіх апублікавана ў зборніку.

Зборнік артыкулаў складаецца з чатырох раздзелаў і адлюстроўвае найбольш актыўныя кірункі краязнаўчай работы бібліятэк на сучасным этапе: фарміраванне краязнаўчых калекцый у фондах бібліятэк, стварэнне электронных краязнаўчых рэсурсаў, узаемадзеянне бібліятэк з музеямі, архівамі, папулярызацыя краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў.

Змест публікацый зборніка сведчыць аб вялікай увазе, якую бібліятэкі надаюць краязнаўству, вывучэнню дакументнай спадчыны рэгіёнаў, фарміраванню і захаванню асобных калекцый, стварэнню разнастайнай інфармацыйнай прадукцыі.

Прапанаваныя матэрыялы будуць карыснымі для вывучэння, магчыма для пераймання вопыту і яго далейшага навуковага абагульнення. Шматаспектнасць зместу публікацый і форм іх падачы скіравана на самую шырокую чытацкую аўдыторыю: ад даследчыкаў, вынаходнікаў, спецыялістаў у галіне краязнаўства да аматараў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам