16 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося XII пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі перспектывы развіцця партнёрства ў аграпрамысловым комплексе, харчовай прамысловасці, машынабудаванні, сферы аховы здароўя, транспартнай галіне, будаўніцтве.
Па выніках пасяджэння намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза і намеснік прэм’ер-міністра, міністр эканомікі Малдовы Валерый Лазэр падпісалі Дамову паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Малдова аб эканамічным супрацоўніцтве на 2010–2013 гг., а таксама пратакол XII пасяджэння Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Для малдаўскай дэлегацыі была арганізавана экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у ходзе якой госці азнаёміліся з архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка бібліятэкі, яе тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.