ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віцебск. Арт-50
Пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі

Семінар-трэнінг па электронных інфармацыйных рэсурсах

Семінар-трэнінг па электронных інфармацыйных рэсурсах
Іншыя навіны

17 лютага ў бібліятэцы ладзіўся семінар-трэнінг «Электронныя інфармацыйныя рэсурсы: магчымасці доступу праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 2010 г.».


Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках сэрвісна-тэхналагічнага абслугоўвання віртуальнай чытальнай залы пры садзейнічанні Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

У рабоце семінара-трэнінгу бралі ўдзел больш за 70 чалавек: спецыялісты бібліятэк Беларусі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў.

У рамках семінара былі абмеркаваны напрамкі развіцця віртуальнай чытальнай залы ў 2010 годзе, прайшла прэзентацыя новых электронных інфармацыйных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы, для супрацоўнікаў арганізацый-партнёраў праведзены трэнінг па арганізацыі працы карыстальнікаў, выкананні заказаў на базе электронных інфармацыйных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы.

З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся: намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Кузьмініч Таццяна Васільеўна, загадчык інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Шарамецьева Ала Анатольеўна. У ходзе семінара з дакладамі і прэзентацыямі выступілі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Праграма семінара

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам