ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі
Чалавек і яго лёс: прычынна-выніковыя сувязі

Мoва ў мультыкультурным свеце

Мoва ў мультыкультурным свеце
Іншыя навіны

З 17 лютага па 15 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Мова ў мультыкультурным свеце”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.


Гэтая дата была ўстаноўлена рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод адзначаецца 21 лютага. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне аб аб’яўленні Міжнароднага дня роднай мовы (Рэзалюцыя № А/RES/56/262) і заклікала краіны – члены ААН і ўсю сусветную супольнасць садзейнічаць ахове і захаванню моў народаў свету, асабліва тых, якія знаходзяцца на грані знікнення.

Мовы, як фактары, якія аказваюць шматбаковае ўздзеянне на самаўсведамленне, сацыяльныя сувязі і інтэграцыю, адукацыю і навуку, адыгрываюць стратэгічна важную ролю ў жыцці людзей і грамадства ў цэлым. Аднак з-за працэсаў глабалізацыі многім з іх пагражае знікненне. Згасанне моў прыводзіць да выцвітання багатай палітры культурнай разнастайнасці свету. Аказваюцца загубленымі патэнцыял, самабытнасць, традыцыі, памяць, унікальныя формы мыслення і самавыражэння, якія адыгрываюць важную ролю ў стварэнні справядлівай будучыні.

Сёння ў свеце існуе больш за 6 000 моў. 95 % з іх выкарыстоўвае ўсяго 4 % насельніцтва планеты. Толькі некалькі соцень моў ў поўнай меры выкарыстоўваюцца ў сферы адукацыі і ў жыцці краіны наогул, і менш за сто – у свеце лічбавых тэхналогій. Тысячы моў, хоць імі цудоўна валодаюць тыя групы насельніцтва, для якіх яны з’яўляюцца пастаянным сродкам самавыражэння, знаходзяцца па-за сістэмамі адукацыі, сродкаў інфармацыі, кнігавыдавецтва і грамадскай сферы ў цэлым. Многія з іх маюць пісьменнасць, некаторыя не маюць .Больш за палову моў, якія існуюць на планеце, знаходзяцца на грані знікнення. Каб мова выжыла, неабходна, каб на ёй гаварылі як мінімум 100 000 чалавек. Ва ўсе часы мовы зараджаліся, існавалі, затым выміралі, іншы раз нават не пакінуўшы следу. Але раней яны ніколі не знікалі так хутка. Па даных ЮНЕСКА, кожны месяц знікае дзве мовы.

Беларусь – поліэтнічная дзяржава, у якой пражываюць прадстаўнікі больш за 100 нацыянальнасцей. Палітыка нашай краіны накіравана на прызнанне і павагу ўсіх моў, падтрымку шматмоў’я і культурных традыцый, якія засноўваюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Рэспубліка Беларусь праводзіць паслядоўную палітыку па падтрымцы і развіцці беларускай мовы, захаванні культурнай спадчыны беларусаў і лепшых рыс беларускага характару.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 публікацый на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • мовы і іх роля ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны;
  • міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, створаныя для развіцця моўнай разнастайнасці;
  • мова, грамадства, адукацыя і праблемы міжкультурнай камунікацыі;
  • мова і шматмоўе ў эпоху глабалізацыі і глабальных камунікатыўных сетак;
  • моўная палітыка і перспектывы развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка зацікавіць лінгвістаў, філолагаў, супрацоўнікаў устаноў культуры і мастацтва, гісторыкаў. Яна таксама разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі

AAН

ЮНЕСКA

ДAКУМЕНТЫ

Навіны

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу працы публічных бібліятэк: тэстуем і падпісваемся

3 Жні 2021

3 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў анлайн-трэнінг “Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў публічных бібліятэк электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі ВЧЗ па агульнаадукацыйных дысцыплінах: агляд функцыянальных магчымасцей”.

Бібліятэка анлайн

Віншуем з 85-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Міхайлаўну Гардзеенка

1 Жні 2021

Ніне Міхайлаўне ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, невычэрпнай энергіі і сіл, шчасця і дабрабыту, любові і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам