ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прастора і кантэкст: сучасная сусветная архітэктура
Сэрца, якое мілуе

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мінскай духоўнай акадэміяй

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мінскай духоўнай акадэміяй
Іншыя навіны

10 лістапада ў бібліятэцы адбыліся ўрачыстае падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мінскай духоўнай акадэміяй і адкрыццё выставы “Сэрца, якое мілуе” памяці Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

Падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мінскай духоўнай акадэміяй – вынік шматгадовага ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў сумеснай працы. Мэта падпісання Пагаднення – умацаванне супрацоўніцтва, рэалізацыя далейшых духоўна-асветніцкіх праектаў і праектаў па захаванні культурнай і кніжнай спадчыны. Падчас сустрэчы былі адзначаны працы спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі ў рэалізацыі сумесных праектаў і ўручаны ўзнагароды.

Спецыяльнай падзякай Мінскай духоўнай акадэміі за ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Мінскай духоўнай акадэміяй і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адзначана генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, за шматгадовае плённае супрацоўніцтва калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Падзяку Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна атрымалі Радміла Букач, начальнік сацыякультурнага цэнтра, Ірына Васільковіч, загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці, Аксана Варанецкая, загадчыца аддзела камплектавання фондаў, Мар’яна Жукоўская, загадчыца сектара дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў аддзела камплектавання фондаў, Ала Лазнюха, вядучы бібліятэкар сектара міжбібліятэчнага абанемента і электроннай дастаўкі дакументаў аддзела бібліятэчнага абслугоўвання, Ала Шарамецьева, начальнік інфармацыйнага цэнтра, Жанна Рысева, загадчыца аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, Зоя Пятроўская, загадчыца сектара развіцця фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, Наталля Шамко, галоўны бібліятэкар сектара развіцця фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, Алена Ішуціна, загадчыца сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, Таццяна Карнілава, загадчыца сектара арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, Галіна Кірэева, галоўны бібліёграф сектара арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, Андрэй Бялятка, намеснік загадчыка інфармацыйна-вылічальнага аддзела.

У рамках акцыі “Разам у новы век” бібліятэка перадала Мінскай духоўнай акадэміі 100 асобнікаў кніг, сярод якіх – выданні па гісторыі Беларусі, гісторыі рэлігіі, філасофіі і краязнаўстве.

Падчас мерапрыемства адбылося адкрыццё выставы “Сэрца, якое мілуе” памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

У экспазіцыю ўвайшлі 18 сюжэтных планшэтаў з фотаздымкамі і больш за 40 розных кніжных выданняў прац мітрапаліта Філарэта, выданні, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Першага Патрыяршага Экзарха.

Музычнае суправаджэнне мерапрыемства – лаўрэат і ўладальнік гран-пры шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў, уладальнік гран-пры Першага Патрыяршага фестывалю “Святло Хрыстова” сярод архірэйскіх хораў Рускай праваслаўнай царквы Мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска. Мастацкі кіраўнік – рэгент Віталь Сабалеўскі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы, Бібліятэка імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Мінскай духоўнай акадэміі, прыход храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў г. Мінску, Мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам