ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар факсімільнага выдання кніг Скарыны
Аб'яднанне публічных і школьных бібліятэк

Новыя паслугі бібліятэкі

Новыя паслугі бібліятэкі
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе для карыстальнікаў і наведвальнікаў новыя паслугі па ламініраванні і пераплёце дакументаў пластыкавай спружынай і на апараце “Металбінд”.


Ламініраванне – гэта захаванне дакументаў ад уздзеяння часу і навакольнага асяроддзя. Пакрыццё плёнкай надзейна забяспечыць даўгавечнасць і цэласць паліграфічнай прадукцыі.

Выконваецца ламініраванне пропускаў, бэйджаў, пасведчанняў, візітак, лістовак і іншых дакументаў. Выкарыстоўваецца плёнка фармату А3 і меншая.

Пераплёт пластыкавай спружынай – лёгкі, хуткі і недарагі спосаб аформіць рабочыя, рэкламныя, вучэбныя матэрыялы, справаздачы, праекты, планы і да т.п.

Перавагі дадзенага пераплёту – брашура раскрываецца больш чым на 180˚, лёгка гартаецца і капіруецца, ёсць магчымасць дабавіць або ўбраць лісты з “падшыўкі”.

Переплет "Металбінд" – бясшоўны спосаб змацавання дысертацый, дыпломных і курсавых работ, матэрыялаў прэзентацый, праектаў, справаздач і іншых дакументаў, якія складаюцца з асобных аркушаў, пры дапамозе пераплёту і заціску на металічнай аснове.

Несумненныя перавагі пераплёту “Металбінд” – хуткасць брашуроўкі, надзейнасць змацавання, элегантнасць афармлення, магчымасць выдаліць і замяніць патрэбны аркуш да трох разоў без пашкоджання друкаванага матэрыялу.

Маецца магчымасць пераплесці лісты альбомнага фармату.

Усе прапанаваныя паслугі аказваюцца ў пункце капіравання, які знаходзіцца ў цэнтральным вестыбюлі бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 50, 266 37 37.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам