17 верасня да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога (РЗЭК) бібліятэк Гомельскай вобласці далучыўся новы партнёр – дзяржаўная ўстанова культуры “Мазырская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
Дзякуючы гэтаму карпаратыўны бібліятэчны інфармацыйны рэсурс рэгіёна папоўніўся 4,5 тыс. бібліяграфічных запісаў на кніжныя і нотныя выданні, выяўленчыя, аўдыя- і электронныя дакументы з фондаў Мазырскай ЦБС.
Сардэчна запрашаем на сайт РЗЭК бібліятэк Гомельскай вобласці! Жадаем вам зручнага і аператыўнага пошуку неабходнай інфармацыі!