ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новы ўдзельнік у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
Чаму мы можам навучыцца па 400-гадовым “Буквары”

Тэставы доступ да часопісаў выдавецтва The Company of Biologists

Тэставы доступ да часопісаў выдавецтва The Company of Biologists
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да часопісаў брытанскага выдавецтва The Company of Biologists.

Асноўны напрамак дзейнасці навуковай арганізацыі The Company of Biologists – выданне рэцэнзуемых часопісаў па біялогіі, прадастаўленне грантаў маладым даследчыкам, падтрымка навукова-даследчыцкай супольнасці, садзейнічанне правядзенню навуковых канферэнцый і мерапрыемстваў.

Для тэставага доступу адкрыты пяць навуковых часопісаў.

Development публікуе вынікі даследаванняў працэсаў развіцця жывёл і раслін, асвятляе пытанні марфагенезу, арганагенезу, эвалюцыі арганізмаў, вывучэння ствалавых клетак. Development з’яўляецца вядучым часопісам у катэгорыі “Біялогія развіцця” базы даных Web of Science. Выданне ўваходзіць у першы квартыль і займае другое месца па колькасці цытаванняў сярод 42 часопісаў гэтай катэгорыі.

Journal of Cell Science публікуе перадавыя дасягненні навукі ў галіне клетачнай біялогіі.

The Journal of Experimental Biology з’яўляецца вядучым даследчым часопісам у галіне параўнальнай фізіялогіі і публікуе артыкулы пра форму і функцыянаванне жывых арганізмаў на ўсіх узроўнях біялагічнай арганізацыі.

Анлайн-часопіс Disease Models & Mechanisms прысвечаны выкарыстанню мадэльных сістэм для дыягностыкі і лячэння захворванняў чалавека.

У часопісе Biology Open публікуюцца рэцэнзуемыя вынікі даследаванняў па розных аспектах біялогіі, уключаючы клетачную навуку, біялогію развіцця і эксперыментальную біялогію.

Мова дакументаў – англійская.

Тэставы доступ адкрыты да 17 кастрычніка 2018 года

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам