ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кветкавы рай V
Свет хараства і працы

Новая экскурсія “У пачатку быў Полацк” у музеі кнігі

Новая экскурсія “У пачатку быў Полацк” у музеі кнігі
Іншыя навіны

У рамках экскурсіі па музеі кнігі (пам. 348) прапануем падрабязней азнаёміцца з выстаўкай “У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада”.


Выстаўка прысвечана найстаражытнейшаму гораду Беларусі і знаёміць са значнымі падзеямі полацкай гісторыі і развіццём кніжнай культуры.

У экспазіцыі прадстаўлены гістарычныя крыніцы ХIII–XVI стст. Сярод іх – факсімільнае ўзнаўленне Радзівілаўскага летапісу, дзе можна знайсці першае ўпамінанне пра Полацк (862 г.); старадрукі хронік XVI ст. на лацінскай і польскай мовах: Мацея Стрыйкоўскага “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая i ўсяе Русі” (1582), Аляксандра Гваньіні “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” (1581, 1611). Яны ўключаюць звесткі пра перыяд Лівонскай вайны (1558–1583), у ходзе якой Полацк неаднаразова станавіўся аб’ектам заваявання.

Ураджэнцамі Полацка былі выдатныя дзеячы культуры агульнаеўрапейскага маштабу Францыск Скарына і Сімяон Полацкі. З пражскімі выданнямі першадрукара можна пазнаёміцца ў рамках асноўнай экспазіцыі музея кнігі, а на выставе дэманструюцца зборнікі пропаведзяў Сімяона Полацкага “Обед душевный” (1681) і “Вечеря душевная” (1683).

Пад час экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з полацкімі гістарычнымі кнігазборамі: бібліятэкай полацкага Сафійскага сабора (ХI–XVI стст.), бібліятэкай Полацкага езуіцкага калегіума (XVI–XIX стст.), а таксама з бібліятэкамі Полацкай духоўнай семінарыі (XIX ст.) і Полацкага кадэцкага корпуса (XIХ–XX стст.). У экспазіцыі змешчаны кнігі, прыналежнасць якіх да полацкіх кнігазбораў можна вызначыць па правененцыях (экслібрысах, пячатках і рукапісных запісах). Дэманструюцца таксама старадрукі XVIII ст., выпушчаныя ў друкарні Полацкага езуіцкага калегіума на польскай і лацінскай мовах. Сярод іх “Miesięcznik Połocki” (“Полацкі месячнік”) – першы часопіс на тэрыторыі дарэвалюцыйнай Беларусі.

На выстаўцы дэманструюцца выданні XIX – пачатку ХХ ст., прысвечаныя гісторыі і культуры Полацка. Аўтар большасці кніг – Аляксей Парфёнавіч Сапуноў, беларускі гісторык, археограф, краязнавец.

Экскурсіі ў музеі кнігі праводзяцца штодзень з 10.00 да 17.00. на платнай аснове.
Запіс на экскурсію папярэдні па тэлефоне: 293-27-22 (сектар музейнай дзейнасці).
Кантактны тэлефон: 293-25-85 (музей кнігі).

Чытайце таксама:
Новая экскурсія "Рэлігійная кніга" ў музеі кнігі

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам