ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Песня на ўсё жыццё
Вынікі ІIІ Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Новая экскурсія “Рэлігійная кніга” ў музеі кнігі

Новая экскурсія “Рэлігійная кніга” ў музеі кнігі
Іншыя навіны

Музей кнігі прапаноўвае новую тэматычную экскурсію “Рэлігійная кніга”. Наведвальнікі пазнаёмяцца з рэлігійнай кнігай ва ўсёй яе разнастайнасці.


З мэтай павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве 2012 год абвешчаны Годам кнігі. У сувязі з гэтым у музеі кнігі плануецца ўвядзенне новых тэматычных экскурсій для наведвальнікаў. Першая з іх – "Рэлігійная кніга"

У экспазіцыі прадстаўлены рукапісныя кнігі: Евангеллі XVI–XVIІІ стст., упрыгожаныя застаўкамі і маляўнічымі ініцыяламі; зборнікі царкоўных песнапенняў; стараверскія рукапісныя помнікі, у тым ліку пеўчыя рукапісы з крукавай натацыяй.

Першыя кнігі, выдадзеныя ўсходнеславянскімі першадрукарамі, таксама былі рэлігійнага зместу. Францыск Скарына ў Празе ў 1517–1519 гг. выпускае “Псалтирь” і 22 кнігі Старога Запавету пад агульнай назвай “Бивлиа руска”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца адзінай у нашай краіне ўладальніцай арыгінальных кніг выдаўца. Наведвальнікі ўбачаць кнігі Скарыны, а таксама яго паслядоўнікаў – Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца.З беларускіх друкарняў прадстаўлены віленская, брэсцкая, куцеінская, магілёўская, супрасльская, пінская і іншыя. Дэманструюцца выдадзеныя ў Беларусі старадрукаваныя кнігі розных рэлігійных канфесій – праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай, пратэстанцкай і стараверскай. Такая разнастайнасць сведчыць пра поліканфесіянальнасць беларускай культуры.

Раздзел “Кніжныя пераплёты” прадставіць наведвальнікам музея багата аздобленыя напрастольныя Евангеллі, рэдкае выданне “Око церковное” (1610) і іншыя царкоўныя кнігі, якія прывабліваюць увагу сваім мастацкім афармленнем.

Такім чынам, экскурсія ў музеі кнігі дапаможа наведвальнікам шырэй пазнаёміцца з рэлігійнымі кнігамі розных канфесій, з асаблівасцямі мастацкага афармлення рэлігійнай кнігі, а таксама больш даведацца пра традыцыі і рэлігійныя вераванні свайго народа.

Экскурсіі ў музеі кнігі праводзяцца штодзень з 10.00 да 17.00. на платнай аснове. Запіс на экскурсію папярэдні па тэл. 293-27-22 (сектар музейнай дзейнасці).

Кантактны тэлефон: 293-25-85 (музей кнігі).

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам