ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Марозныя ўзоры
Новая экскурсія “Рэлігійная кніга” ў музеі кнігі

Песня на ўсё жыццё

Песня на ўсё жыццё
Іншыя навіны

З 20 студзеня па 29 лютага ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Песня на ўсё жыццё”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978).


Рыгор Раманавіч Шырма – выдатная асоба ў культуры беларускага народа ХХ стагоддзя. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966, 1974), народны артыст Беларусі і СССР, харавы дырыжор, збіральнік нацыянальнай песні, яе прапагандыст і даследчык, арганізатар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь, музычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, музыказнавец, літаратуразнавец, выдавец. Яго творчая спадчына – нацыянальная скарбніца, да якой і сёння звяртаюцца работнікі розных галін культуры.

На выстаўцы прадстаўлена каля 50 дакументаў, у ліку якіх – першы фальклорны зборнік Р. Шырмы “Беларускія народныя песні” (1929), таксама зборнікі “Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі” (1947), “Беларускія песні” (1955), “Школьны спеўнік” (1957), “Дзвесце беларускіх народных песень” (1958). Наведвальнікі выстаўкі змогуць пазнаёміцца з 4-томным выданнем “Беларускія народныя песні” (1959–1976). Гэта праца стала вынікам амаль 70-гадовай збіральніцкай і творчай дзейнасці Рыгора Шырмы.

Рыгор Раманавіч шмат увагі надаваў стварэнню і выданню высокамастацкіх апрацовак беларускіх народных песень. Сярод работ, прадстаўленых на выстаўцы, 2-томнае выданне “Беларускія народныя песні (для хору)” (1971–1973), складзенае Р. Шырмай. Яно змяшчае больш за 200 апрацовак народных песень кампазітараў.

Адзін з раздзелаў экспазіцыі ўключае творы з рэпертуару Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР, у тым ліку і аўдыязапісы.

Прадстаўленая на выстаўцы кніга “Песня – душа народа” (2-е выд. 1993) знаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай Рыгора Раманавіча. У зборнік увайшлі найбольш значныя пісьмовыя і вусныя яго выступленні за ўвесь час грамадскай і творчай дзейнасці.

Пра рэдактарскую дзейнасць Рыгора Шырмы можна меркаваць па прадстаўленых на выстаўцы кнігах “Анталогія беларускай народнай песні” (1968) і “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры” (1973).

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы пра майстра, напісаныя А. Журавым, І. Нісневічам, А. Лісам, В. Літвінкам, Т. Варфаламеевай і інш. У кнізе “Песня на ўсё жыццё: успаміны пра Р.Р. Шырму” (1983) сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Рыгорам Шырмай, а таксама думкамі пра яго творчасць дзеляцца шматлікія пісьменнікі, кампазітары і іншыя дзеячы культуры.

Экспазіцыя багата ілюстравана фатаграфіямі.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу працы публічных бібліятэк: тэстуем і падпісваемся

3 Жні 2021

3 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў анлайн-трэнінг “Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў публічных бібліятэк электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі ВЧЗ па агульнаадукацыйных дысцыплінах: агляд функцыянальных магчымасцей”.

Бібліятэка анлайн

Віншуем з 85-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Міхайлаўну Гардзеенка

1 Жні 2021

Ніне Міхайлаўне ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, невычэрпнай энергіі і сіл, шчасця і дабрабыту, любові і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам