ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новая экскурсія “У пачатку быў Полацк” у музеі кнігі
Пазнай Беларусь! Вандроўкі ў гісторыю

Свет хараства і працы

Свет хараства і працы
Іншыя навіны

З 1 сакавіка па 9 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца кніжная выстаўка “Свет хараства і працы”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка Т.К. Хадкевіча (1912–1975).


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1947), заслужаны работнік культуры Беларусі (1972), Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч за сваю творчую працу быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны” і медалямі. Яго імем названы Цэнтральная раённая бібліятэка ў Верхнядзвінску і вуліца ў Полацку.

Творчасці Т. Хадкевіча ўласціва рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці, узнёсласць пачуццяў. Асноўнымі тэмамі яго твораў з`яўляюцца гісторыя і развіццё Беларусі і сталіцы, жыццё і людзі калгаснай вёскі, новабудоўляў, любімыя родныя краявіды.

На выстаўцы прадстаўлены творы пісьменніка – плён шматгадовай і шматграннай творчай дзейнасці. Дапаўняюць экспазіцыю публікацыі пра лёс аўтара і мастацкія вобразы, якія ім створаны.

У раздзеле “Зачараваны красою Наддзвіння” экспануюцца выданні кніг Т. Хадкевіча на мове арыгіналу. Сярод іх – “Выбранае” (1970), “Творы” ў 2 т. (1982), адзіны зборнік яго паэзіі “Смялей, таварыш!” (1932), шматлікія выданні аповесцей і апавяданняў: “Братэрства” (1948 ), “Вяснянка” (1949), “Рэха ў гарах” (1951), “Сяброўства” (1952), “Сад у квецені” (1966), “Дзвіна пайшла” (1968), “Крынічка” (1983, 1990), “Братэрства. Рэха ў гарах. Вяснянка” (1987), раманы “Даль палявая” (1959, 1972), “Песня Дзвіны” (1975) і іншыя творы.

Працягвае экспазіцыю шэраг нарысаў, брашур, альбомаў і кніг, прысвечаных гісторыі і тагачаснаму стану Савецкай Беларусі і Мінска. Некаторыя з іх напісаны ў суаўтарстве Т. Хадкевіча з іншымі пісьменнікамі.

Не абмінуў увагай пісьменнік і дзяцей, ім ён прысвяціў некалькі зборнікаў апавяданняў.

Публікацыі твораў Т. Хадкевіча, змешчаныя ў шматлікіх часопісах і калектыўных зборніках, прадстаўлены ў раздзеле “Улюбёны ў лясы і сонца”.

Асаблівай ўвагі заслугоўвае раздзел “Пісьменнік і яго героі”, дзе шырока экспануюцца кнігі Тараса Канстанцінавіча, выдадзеныя ў перакладах на мовы свету – рускую, украінскую, армянскую і інш.

Раздзел “Літаратура і жыццё” прадстаўляе пісьменніка яшчэ як рэдактара, складальніка, перакладчыка. Сярод шматлікіх экспанатаў ёсць перакладзеныя Т. Хадкевічам на беларускую мову творы М. Горкага, М. Твэна і інш.

З біяграфічнымі звесткамі з жыцця Тараса Канстанцінавіча, змешчанымі ў энцыклапедычных і даведачных выданнях, рэцэнзіямі на яго творы і іншымі крытычнымі публікацыямі даследчыкаў яго творчасці можна пазнаёміцца ў раздзеле “Само жыццё, як рака…”. Сярод даследчыкаў – Я. Герцовіч, І. Шамякін, С. Кухараў, Ю. Канэ, Г. Шупенька, А. і Ю. Русецкія, В. Бароўка і інш.

У раздзеле экспануюцца вершаваныя прысвячэнні Т. Хадкевічу, якія яму адрасавалі сябры – паэты А. Астрэйка і М. Калачынскі.

У экспазіцыі больш за 250 дакументаў. Выстаўка ілюстравана партрэтамі Т.К. Хадкевіча розных гадоў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам