Аналитическое библиографическое описание: примеры и методические рекомендации : практическое пособие. – Минск, 2020. – (Серия “БиблиоКонсультант” ; вып. 9).
Гэта практычны дапаможнік, які абагульняе досвед працы каталагізуючых структурных падраздзяленняў НББ і ўключае ў сябе бібліяграфічныя запісы як на некаторыя тыпавыя, так і складаныя выпадкі ў працы каталагізатара з рознымі відамі дакументаў, уключаючы спецвіды дакументаў, якія традыцыйна лічацца складанымі для бібліяграфавання.
У дапаможніку выкарыстана сістэма спасылак, якія дазваляюць агледзець некалькі прыкладаў бібліяграфічных запісаў аднолькавага зместу. Самі прыклады прадстаўлены як у мовах кірылічнай, так і лацінскай графікі. Да найбольш яркіх і/або складаных каталагізацыйных выпадкаў даюцца каментары, сустракаюцца таксама прыклады, забяспечаныя даведачнымі анатацыямі.
У дадатках разглядаюцца нетыповыя і/або найбольш складаныя прыклады бібліяграфічных запісаў. Яны раскрываюцца палямі і падпалямі фармату BELMARC.
Дапаможнік створаны для бібліёграфаў і бібліятэкараў, работнікаў кніжных палат і гандлю, для выкладчыкаў і студэнтаў сістэмы прафесійнай адукацыі.
Выданне можна набыць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода ў бібліятэку.
Па пытаннях набыцця практычнага дапаможніка звяртацца па тэлефонах (8 017) 293 27 68 (выдавецкі аддзел); e-mail: edit@nlb.by.