ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ад вытокаў народных
Аб гісторыі моў свету

Незвычайны дэсант у бібліятэцы

Незвычайны дэсант у бібліятэцы
Іншыя навіны

16 чэрвеня новаму будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спаўняецца 10 гадоў. У гэты дзень тут высадзіцца незвычайны дэсант!


Бібліятэка адкрые для наведвальнікаў не толькі свае дзверы, але і самае сэрца. Роўна ў 16.00 пачнецца адлік часу для ўдзельнікаў квэсту “Бібліядэсант”, якія атрымаюць унікальную магчымасць па-новаму зірнуць на “дыямент ведаў”, прыадчыніць яго таямніцы і, выявіўшы знаходлівасць і кемлівасць, заваяваць ключы да скарбніцы ведаў.

Удзел у квэсце – абсалютна бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана! Заяўкі прымаюцца ад усіх жадаючых старэй 16 гадоў, высылайце іх па адрасе: nlbkvest@gmail.com.

Даведацца пра падрабязнасці гульні можна па спасылцы: vk.com/bibliodesant.

10 гадоў у новым будынку – гэта тысячы маштабных праектаў, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў, больш за 200 мастацкіх і каля 2 000 кніжных выставак.

Да знамянальнай даты бібліятэка падрыхтавала мастацкую экспазіцыю “150 выставак у плакаце”, якая прадставіць да ўвагі гасцей каля 50 афіш да найбольш значных мастацкіх праектаў і каля 100 афіш да арыгінальных кніжных выставак.

Да 10-годдзя новага будынка будзе арганізавана таксама кніжна-дакументальная выстаўка “Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 2006 – 2016”. Цэнтрам экспазіцыі стануць праекты і ініцыятывы бібліятэкі па захаванні кніжнай спадчыны Беларусі. У музеі кнігі ладзіцца выстаўка “Бібліятэцы ў дар: да 10-годдзя «беларускага дыямента»”, дзе прадстаўлены дары партнёраў, гасцей і проста сяброў бібліятэкі з 2006 да 2016 г.

Такім чынам: СТАРТ – 16 чэрвеня 2016 года ў 16.00.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам