ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Незвычайны дэсант у бібліятэцы
Акіяны планеты Зямля

Аб гісторыі моў свету

Аб гісторыі моў свету
Іншыя навіны

14 чэрвеня а 18-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) у рамках праекта “Навука па-за сабой” адбудзецца навукова-папулярная лекцыя “Гісторыя моў свету: здагадкі і факты”.


Пра міфы і факты ў гісторыі моў свету раскажа кандыдат філалагічны навук, дацэнт Таццяна Віктараўна Бабко. З лекцыі вы даведаецеся пра моўныя сем'і і развіццё мовы, пра тое, як вызначыць іх сваяцтва і ці магчыма прасусветная мова – гіпатэтычны продак усіх моў свету.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтуе да лекцыі тэматычную выстаўку, на якой будуць прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя і даведачныя выданні па гісторыі моў свету.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць грамадская арганізацыя “Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фиальта»”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і інтэрнэт-магазін OZ.by.

Удзел у лекцыі бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана, таму неабходна рэгістрацыя, якую можна прайсці па спасылцы vk.com/naukavs або fb.com/naukavs.

Уваход на мерапрыемства – правы бакавы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам