ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бежанцы: з надзеяй – у будучыню
Незвычайны дэсант у бібліятэцы

Ад вытокаў народных

Ад вытокаў народных
Іншыя навіны

З 9 чэрвеня па 28 ліпеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Ад вытокаў народных”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога М.В. Сіраты.


Творчасць Мікалая Васільевіча Сіраты з’яўляецца яркім звяном ў ланцугу лепшых традыцый беларускага музычнага мастацтва. Яго ведаюць як аўтара шматлікіх арыгінальных п’ес: вакальных, харавых, інструментальных, апрацовак народных песень і танцаў, а таксама як выканаўцу-баяніста, аркестранта і ансамбліста.

Пры ўсёй разнастайнасці жанраў, форм яго сачыненняў ёсць у іх адна нязменная якасць: блізкасць да народных інтанацый, народнасць духу. На працягу творчай дзейнасці, беражліва захоўваючы самабытнасць, непаўторнасць і асаблівасць народнай песні, М.В. Сірата стварае для Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь цыклавыя праграмы “Звонкія галасы Беларусі”, “З глыбінь жыватворных”, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі “Вясеннія абрады”, “Купальскія гульні”, “Каляды”, апрацоўкі беларускіх, рускіх і ўкраінскіх песень для хору, салістаў, ансамбляў і аркестраў. Новымі апрацоўкамі нацыянальнага фальклору папоўнены канцэртны рэпертуар ансамбляў “Ярыца”, “Крупіцкія музыкі”, “Церніца”, “Валачобнікі”, “Вярба” і інш. Вялікая колькасць твораў напісана для любімага інструмента – баяна.

Асноўную частку экспазіцыі складаюць нотныя выданні і аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Наведвальнікі маюць магчымасць праслухаць аўдыязапісы твораў кампазітара ў выкананні народнага ансамбля “Радзімічы” (“Беларусь – песня мая”), Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР імя Г.І. Цітовіча (“Вясёлая староначка”), аркестра народных інструментаў пад кіраўніцтвам М.У. Сіраты і іншых калектываў.

Высокі ўзровень выканальніцкай і педагагічнай кваліфікацыі Мікалая Васільевіча знайшоў адлюстраванне ў яго навукова-метадычных работах. Аўтарам апублікаваны вучэбна-метадычныя дапаможнікі і рэпертуарныя зборнікі, сярод якіх “І песню родную люблю я...” (2008), “Добрыя дзень вам, госці” (2007), “У вянок Максіму Багдановічу” (2006), “Асаблівасці нацыянальнага стылю ў сучаснай апрацоўцы беларускіх народных песень для баяна” (2006).

Дапаўняюць выстаўку публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя жыццю і творчасці юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам