ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прайшоў творчы вечар Пятра Краўчанкі
Ідэальная будучыня ў аповесці братоў Стругацкіх “Понедельник начинается в субботу”

Навучым шукаць інфармацыю

Навучым шукаць інфармацыю
Іншыя навіны

Пачынаецца новы навучальны год. Для навучання пошуку інфармацыі і адаптацыі да ўмоў працы ў нашым будынку мы праводзім па папярэдніх заяўках бясплатныя групавыя заняткі. На занятках можна навучыцца карыстацца разнастайнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – ад простага пошуку ў электронным каталогу да працы з базамі даных і Інтэрнэтам.

Нацыянальная бібліятэка прапануе таксама тэматычныя заняткі ў адпаведнасці з профілем навучання студэнтаў і аглядныя заняткі па асноўных рэсурсах і паслугах бібліятэкі.

Магчыма правядзенне як асобных заняткаў па выбары, так і ўсяго комплексу не толькі ў самой бібліятэцы, але і ў навучальнай установе ў зручны для слухачоў час.

Кожную апошнюю сераду месяца праходзяць бясплатныя заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў, на якіх можна навучыцца правільна складаць спісы літаратуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ.

Для студэнтаў першых курсаў ВНУ і ССНУ прапануем платныя групавыя заняткі: экскурсія па бібліятэцы, сумешчаная з кароткай агляднай прэзентацыяй інфармацыйных рэсурсаў, паслуг і сэрвісаў бібліятэкі.

Кантактныя тэлефоны:

  • аддзел экскурсійнага абслугоўвання, платныя экскурсіі з азнаямленчай прэзентацыяй: (8 017) 293 27 66, 293 29 30;
  • аддзел даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, бясплатныя заняткі: (8 017) 293 27 39 (Тулупава Алена Вячаславаўна, загадчыца аддзела).
Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам