ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы
Навучым шукаць інфармацыю

У бібліятэцы прайшоў творчы вечар Пятра Краўчанкі

У бібліятэцы прайшоў творчы вечар Пятра Краўчанкі
Іншыя навіны

25 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў творчы вечар “З Беларуссю ў сэрцы: людзі, гады, жыццё” Пятра Кузьміча Краўчанкі, вядомага беларускага палітыка і дыпламата.

Мерапрыемства прымеркавана да выхаду кнігі кандыдата гістарычных навук, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі А.Ф. Медзельцова “Пётр Краўчанка: чалавек, палітык, дыпламат”.

Пётр Кузьміч падзяліўся сваёй жыццёвай гісторыяй, распавёў аб яркіх і запамінальных момантах у яго дыпламатычнай практыцы.

Увазе гасцей была прадстаўлена выстава фотаздымкаў і рарытэтаў з прыватнай калекцыі Пятра Краўчанкі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам