ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыта рэгістрацыя на ХX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Кнігі ў дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў гонар 90-годдзя Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

Наведванне кніжнай выставы “Халакост: без права на забыццё”

Наведванне кніжнай выставы “Халакост: без права на забыццё”
Іншыя Навіны

26 студзеня навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну наведалі тэматычную кніжную выставу “Халакост: без права на забыццё”, прапанаваную ў зале дакументаў міжнародных арганізацый бібліятэкі.

Наведвальнікі праслухалі кароткі аповед пра гісторыю Халакосту і яго ўроках, пазнаёміліся з дакументальнымі і мемуарнымі выданнямі, якія распавядаюць пра Халакост як адно з самых жахлівых злачынстваў нацыстаў.

Kaliedz_dyzajn-1.jpg

З навучэнцамі таксама былі праведзены навучальныя заняткі па інфармацыйных рэсурсах аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, яны пазнаёміліся з падсобным фондам залы дакументаў міжнародных арганізацый, а таксама з рэсурсамі віртуальнага цэнтра па дзейнасці міжнародных арганізацый “Адкрытая інфармацыя”.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам