ГалоўнаяМерапрыемствыХалакост: без права на забыццё
Паралельныя сусветы
Размова з адвакатам аб прававых падставах выпіскі з кватэры па новых правілах

Халакост: без права на забыццё

Халакост: без права на забыццё
Іншыя мерапрыемствы
12 студзеня – 13 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 12 студзеня па 13 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Халакост: без права на забыццё”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.

Гэты Дзень быў заснаваны 1 лістапада 2005 года на 60 сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 60/7 “Памяць пра Халакост”) і штогод адзначаецца 27 студзеня – у дзень вызвалення савецкімі войскамі найбуйнейшага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым-Біркенау ў 1945 годзе.

Халакост – гэта наўмысны і сістэматычны прыгнёт і вынішчэнне ў гады Другой сусветнай вайны нямецкімі нацыстамі і калабарацыяністамі з іншых краін прадстаўнікоў яўрэйскага народа, славян, цыган, людзей з разумовымі і фізічнымі адхіленнямі. З гэтай мэтай у Трэцім рэйху была распрацавана спецыяльная сістэма, часткай якой сталі створаныя ў Германіі і на акупіраваных ёю тэрыторыях лагеры смерці. Ахвярамі Халакосту сталі каля 6 млн яўрэяў. У лагерах смерці загінулі мільёны савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян, прадстаўнікоў еўрапейскіх народаў.

Рэспубліка Беларусь была адной з краін-сааўтараў рэзалюцыі “Памяць пра Халакост”. За час вайны на тэрыторыі Беларусі былі знішчаны звыш 800 тыс. яўрэяў. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню памяці, штогод праводзяцца і ў нас у краіне.

У гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара і прайшла праз усе жахі Халакосту. На акупіраванай нацыстамі тэрыторыі краіны было створана больш за дзве з паловай сотні лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Сярод іх – Мінскае гета, а таксама найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі нацысцкі лагер смерці “Трасцінец”, у якім знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя і яўрэйскае насельніцтва, дэпартаванае з Аўстрыі, Германіі, Польшчы і іншых краін.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае больш за 70 дакументаў на рускай, нямецкай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты. Сярод іх – гістарычныя, дакументальныя, мемуарныя дакументы, якія распавядаюць аб Халакосце як адным з самых жахлівых злачынстваў нацыстаў. Усе гэтыя матэрыялы – сведчанні павагі да тых, хто выжыў, і даніна памяці загінулым ахвярам. Яны адлюстроўваюць надзею на тое, што вывучэнне гэтай трагедыі заахвоціць чалавецтва рашуча адкінуць усе формы расізму, насілля і антысемітызму.


Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Гісторыя Халакосту
  • Гэта немагчыма забыць (успаміны пра Халакост)
  • Урокі Халакосту
  • Халакост на тэрыторыі Беларусі

Выстава будзе цікавая гісторыкам, спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту закліканы нагадаць аб нязменнай прыхільнасці барацьбе з антысемітызмам, расізмам і іншымі формамі нецярпімасці, якія могуць прывесці да мэтанакіраваных актаў гвалту адносна цэлых груп людзей.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам