ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З любоўю да беларускай паэзіі
Выстаўка графікі Алега Яхніна

Нацыянальныя бібліятэкі і адзіная інфармацыйная прастора СНД

Нацыянальныя бібліятэкі і адзіная інфармацыйная прастора СНД
Іншыя навіны

Намеснік дырэктара бібліятэкі Аляксандр Суша прыняў удзел у міжнародным форуме “Нацыянальныя бібліятэкі і адзіная інфармацыйная прастора СНД: выклікі часу і перспектывы развіцця”, які прайшоў у Маскве.


Удзел у рабоце форуму, які адбыўся ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы 12–13 красавіка, прынялі дзяржаўныя дзеячы, культуролагі, кіраўнікі і вядучыя спецыялісты нацыянальных бібліятэк Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана. Сустрэча была прымеркавана да 25-годдзя стварэння СНД і Году адукацыі ў СНД. Галоўным арганізатарам форуму выступіла Бібліятэчная асамблея Еўразіі.

У адрас удзельнікаў форуму накіравалі прывітанні генеральны сакратар Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД А. Сяргееў, старшыня камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Л. Слуцкі, выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД А. Іксанаў.

У рамках форуму прайшлі два круглыя сталы “Бібліятэчна-інфармацыйная прастора СНД: стан і перспектывы” і “Бібліятэчная адукацыя ў краінах СНД: стан і праблемы”.

А. Суша выступіў з паведамленнем аб сістэме бесперапыннай бібліятэчнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Таксама ён прыняў удзел у дыскусіях аб рэалізацыі асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі Расійскай Федэрацыі і перспектывах распрацоўкі аналагічнага дакумента ў Беларусі.

Удзельнікі адзначылі ўзаемную карыснасць і эфектыўнасць правядзення міжнародных навуковых канферэнцый і адукацыйных праграм у краінах СНД пры падтрымцы органаў выканаўчай улады па пытаннях культуры і адукацыі краін Садружнасці. Па выніках работы падрыхтаваны дзве рэзалюцыі, якія змяшчаюць найбольш істотныя палажэнні і рэкамендацыі, абмеркаванне якіх адбывалася ў рамках пасяджэнняў форуму.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам