ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Нацыянальныя бібліятэкі і адзіная інфармацыйная прастора СНД
Нацыянальная бібліятэка на “ТІБО-2016”

Выстаўка графікі Алега Яхніна

Выстаўка графікі Алега Яхніна
Іншыя навіны

19 красавіка ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі графічных работ Алега Яхніна.


Нацыянальная бібліятэка сумесна з галерэяй графікі “Кніжны салон” (г. Мінск) пры падтрымцы Фонду “Мастацтва графікі” (г. Санкт-Пецярбург) прадставілі выстаўку мастака.

Заслужаны мастак Расіі прафесар Алег Яхнін з’яўляецца аўтарам і кіраўніком звыш 40 міжнародных праектаў, у тым ліку Міжнароднай трыенале графікі ў Санкт-Пецярбургу.

На рахунку мастака ўдзел у 500 выстаўках у Расіі і за мяжой (Германіі, Францыі, Кітаі і інш.), каля 70 персанальных выставак. Яго карціны і ілюстрацыі ўпрыгожваюць мастацкія галерэі многіх краін, у тым ліку і Трацякоўскую галерэю. За развіццё і ўдасканаленне графічнага мастацтва, неацэнны ўклад у выхаванне маладых мастакоў Алег Яхнін удастоены прафесійнай кніжнай прэміі “Кніжны чарвяк”. У 2008 годзе ён прызнаны Чалавекам года Санкт-Пецярбурга.

Шматгадовая плённая праца звязвае мастака з дзіцячымі літаратурнымі выданнямі, такімі як “Детгиз”, “Малыш”, “Детская литература”, часопісамі “Искорка”, “Костер”, “Мурзилка”. Апошнія гады мастак актыўна супрацоўнічае з пецярбургскім выдавецтвам “Вита Нова”, якія спецыялізуюцца на выпуску малатыражных калекцыйных выданняў. Тут з яго ілюстрацыямі выйшаў раман Кена Кізі “Над кукушкиным гнездом”. За гады сваёй творчай дзейнасці мастак праілюстраваў больш за 50 кніг, сярод якіх творы Чукоўскага, Ліндгрэн, Сямёнавай, Грэйвза, Гофмана.

Госці мерапрыемства пазнаёміліся з унікальнымі кнігамі ручной работы і ілюстрацыямі да іх, выкананымі ў тэхніцы афорта, літаграфіі, ксілаграфіі, акварэлі. Серыі “Сем смяротных грахоў”, “Славянскія міфічныя істоты”, “Кітайскія стратагемы” прадстаўлены ў вытанчанай тэхніцы афорта. Узорамі ксілаграфіі з’яўляюцца работы да твораў М.Я. Салтыкова-Шчадрына і да зборніка “Испанские новеллы Золотого века”. У тэхніцы літаграфіі выкананы ілюстрацыі да “Фауста” І. Гётэ і апавяданняў А.П. Чэхава.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел майстар жывапісу і графікі Алег Яхнін, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Зіменка, дырэктар фонду “Мастацтва графікі” Кацярына Дружыніна, намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі па выставачнай дзейнасці мастак Леанід Хобатаў.

Па завяршэнні мерапрыемства Кацярына Дружыніна перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы кнігі Алега Яхніна.

Выстаўка будзе дэманстравацца ў галерэях "Атрыум", "Лабірынт" (3-ці паверх) да 12 мая 2016 года.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

   
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам