ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці
Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей
Іншыя навіны

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

20–21 верасня ў Баку прайшоў шэраг навуковых і культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў у гонар стагоддзя найбуйнейшай бібліятэкі Азербайджана. Цэнтральнай падзеяй стала міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальныя бібліятэкі – захавальнікі духоўнага багацця народаў”, дзе выступілі кіраўнікі вядучых бібліятэк краін СНД, Італіі, Ватыкана, Турцыі і Катара. У сваім дакладзе Вадзім Гігін абазначыў ролю Нацыянальнай бібліятэкі ў фарміраванні і развіцці дзяржаўнай гістарычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Azierbajdzan-1.jpg

Падчас мерапрыемстваў адбыўся XXVII Агульны сход членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”. На пасяджэнні ўдзельнікі абмеркавалі шэраг актуальных для галіны пытанняў, уключаючы прафесійныя мерапрыемствы бібліятэк – удзельніц БАЕ. Вадзім Гігін расказаў калегам аб падрыхтоўцы Х Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які пройдзе 19–20 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”

28 Ліс 2023

19–24 лістапада ў г. Суздалі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбылася XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыскусійная пляцоўка па праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

28 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА

28 Ліс 2023

24 лістапада студэнты першага курса спецыяльнасці “эканамічная бяспека” вывучалі інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА і галоўнай бібліятэкі краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

28 Ліс 2023

З 28 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за адмену рабства.

Кніжныя выстаўкі

Ідэі ад Нацыянальнай бібліятэкі: што падарыць бацькам на Новы год

27 Ліс 2023

Вашы сямейныя відэаархівы атрымаюць сучаснае абнаўленне, стануць даступныя і напоўняць навагодні вечар ва ўтульным коле сям’і цеплынёй прыемных успамінаў!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рукапісныя каталогі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў

27 Ліс 2023

На XVI Беларуска-Расійскай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы кніжнай культуры: асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”, якая адбылася 22–23 лістапада на базе Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання В.М. Палунчанка выступіла з дакладам “Роля бібліятэчных рукапісаў у бібліяграфічнай рэканструкцыі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам