22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.
Для ганаровых гасцей правялі экскурсію па “алмазе ведаў”, падчас якой яны пазнаёміліся з багатай гісторыяй і культурнай спадчынай установы. Дэлегацыя азнаёмілася з музеем кнігі, дзе захоўваюцца каштоўныя і ўнікальныя выданні.
Каб атрымаць асалоду ад прыгажосці наваколля і палюбавацца Мінскам з вышыні птушынага палёту, удзельнікі падняліся на аглядную пляцоўку бібліятэкі.
Члены дэлегацыі выказалі захапленне арганізацыяй і маштабамі бібліятэкі, а таксама адзначылі яе важную ролю ў захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі.
У рамках сустрэчы былі абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва і ўмацавання культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Растоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.