ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей
Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”
Іншыя навіны

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Канферэнцыя праходзіла 15 верасня ў фармаце дзвюх секцый: “Дзятлаўшчына ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя” і “Дзятлаўскі край у ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”. Даклады былі прысвечаны  турыстычнаму патэнцыялу і знакамітым ураджэнцам краю, гістарычнаму лёсу рэгіёна ў перыяд ад Рыжскага падзелу да ліквідацыі фарміраванняў Арміі Краёвай установамі НКУС – НКДБ СССР, партызанскаму руху і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ролі тапаграфічнай картатэкі галоўнай бібліятэкі краіны ў задавальненні запытаў карыстальнікаў матэрыяламі аб Дзятлаўскім краі, не адлюстраванымі ў электронных інфармацыйных рэсурсах. Краязнаўчую бібліяграфію аб Дзятлаўскім раёне прадставіла Вольга Палунчанка, галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Апрача навуковых выступленняў, удзельнікі мерапрыемства праспявалі Гімн Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі ролю навуковых устаноў у выкананні палажэнняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Урачыстым момантам канферэнцыі стала прэзентацыя кнігі “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыка-культурная і археалагічная спадчына” і ўзнагароджанне вучняў – пераможцаў конкурсу навуковых даследаванняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны дырэктарам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзімам Лакізам.

Удзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з вопытам і новымі кірункамі навуковых даследаванняў гісторыі Беларусі, карыснымі для патрыятычнага выхавання моладзі і фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў бібліятэк.

Скончылася мерапрыемства на патрыятычнай ноце: удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка герою вайны Іосіфу Філідовічу, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна падчас нямецкай акупацыі.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

Навіны

XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”

28 Ліс 2023

19–24 лістапада ў г. Суздалі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбылася XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыскусійная пляцоўка па праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

28 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА

28 Ліс 2023

24 лістапада студэнты першага курса спецыяльнасці “эканамічная бяспека” вывучалі інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА і галоўнай бібліятэкі краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

28 Ліс 2023

З 28 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за адмену рабства.

Кніжныя выстаўкі

Ідэі ад Нацыянальнай бібліятэкі: што падарыць бацькам на Новы год

27 Ліс 2023

Вашы сямейныя відэаархівы атрымаюць сучаснае абнаўленне, стануць даступныя і напоўняць навагодні вечар ва ўтульным коле сям’і цеплынёй прыемных успамінаў!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рукапісныя каталогі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў

27 Ліс 2023

На XVI Беларуска-Расійскай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы кніжнай культуры: асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”, якая адбылася 22–23 лістапада на базе Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання В.М. Палунчанка выступіла з дакладам “Роля бібліятэчных рукапісаў у бібліяграфічнай рэканструкцыі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам