ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аднаўляльныя крыніцы энергіі – дастойная альтэрнатыва
“Зямелька мая дарагая...”

На філфаку БДУ адбылася прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення першага ў свеце “Буквара”

На  філфаку БДУ адбылася прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення першага ў свеце “Буквара”
Іншыя навіны

30 кастрычніка ў межах святкавання 400-годдзя першага “Буквара” на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла прэзентацыя факсіміле “Буквара” 1618 г.

Удзел у прэзентацыі ўзялі аўтары даследаванняў, якія ўвайшлі ў факсімільнае выданне.

Пра “Буквар” 1618 г. як феномен беларускай і сусветнай культуры распавёў Алесь Суша, кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які курыраваў працэс факсімільнага ўзнаўлення.

Пра гісторыка-культурныя ўмовы ўзнікнення першага “Буквара” расказаў загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ дацэнт Юрый Казакоў. Дацэнт філалагічнага факультэта БДУ Галіна Ціванова прааналізавала мову першага “Буквара” ў кантэксце моўных працэсаў у беларускім грамадстве XVII стагоддзя. Прафесар філалагічнага факультэта БДУ Вольга Праскаловіч прадэманстравала педагагічны патэнцыял “Буквара” 1618 г.

Вынікі сустрэчы падсумаваў загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Мікалай Прыгодзіч, які падкрэсліў выключнае значэнне факсімільнага ўзнаўлення першага “Буквара”. Паколькі ў Беларусі арыгінал гэтага выдання не захаваўся, то факсімільнае выданне дазволіць вучоным, выкладчыкам і студэнтам атрымаць доступ да знакавага помніка нацыянальнай культуры.

На мерапрыемстве была выражана ўдзячнасць партнёрам па рэалізацыі дадзенага праекта, у ліку якіх Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам